20.12.2012 / 19:21

Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага і яго брата абвінавацілі ў махлярстве

Таксама братам закидаюць адмыванне грошай у буйных памерах.

Расійскаму апазіцыянеру Аляксею Навального і яго брату Алегу прад’яўленыя абвінавачванні ў махлярстве і легалізацыі грашовых сродкаў, атрыманых злачынным шляхам. Пра гэта ў чацвер абвясціў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін.

«Мне прад’явілі абвінавачванне. Махлярства ў асабліва буйным і адмыванне. Злачынна заснаваў фірму, якая аказвала паслугі», — напісаў у Twitter Навальны.

Раней СКР паведамляў, што браты Навальныя падазраюцца ў шматмільённым махлярстве-крадзяжы 55 мільёнаў расійскіх рублёў (1,8 млн даляраў) — сродкаў гандлёвай кампаніі. Як мяркуе следства, большую частку гэтай сумы яны выдаткавалі на ўласныя патрэбы, а больш за 19 млн расійскіх рублёў — на легалізацыю атрыманых злачынным шляхам сродкаў.

Алег Навальны не згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі і звязвае крымінальную справу з палітычнай дзейнасцю брата Аляксея.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру