Аператар кабельнага тэлебачання ў Беларусі кампанія МТІС абвесціла пра рост тарыфаў на свае паслугі. Ён выкліканы зменамі ў падатковым заканадаўстве. Ад 1 студзеня 2013 на паслугі сувязі будзе налічвацца падатак на дададзеную вартасць (20%). Большасць аператараў павялічвае тарыфы роўна на 20%.

Аднак МТІС пад шумок вырашыў ажыццявіць яшчэ адно падаражэнне: набор з шасці прапагандысцкіх каналаў, так званы «сацыяльны пакет», стане каштаваць на траціну больш.
Прагляд «Беларусь-1», АНТ, СТБ, «Беларусь-2», «РТР-Беларусь» і «НТВ-Беларусь» абыдзецца ў 360 рублёў кожны (замест 270 рублёў).

Пашыраны пакет падаражэў у меншай ступені - ад 21% да 30% у залежнасці ад колькасці транслюемых каналаў. Напрыклад, калі ў вас ідзе 15 каналаў, яны будуць каштаваць 8 960 рублёў замест 7 290 рублёў. Падаражанне складзе 23%.

Папярэдняе падаражанне было зафіксавана ў чэрвені 2012 года. Тады кожны сацыяльны канал стаў каштаваць на 42% больш.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?