Гэта адна з мер па ачыстцы ўзбекскай культуры ад савецкай і расійскай спадчыны.

Новы год у пераважна мусульманскай Цэнтральнай Азіі пачалі святкаваць у савецкія часы. Але сёння традыцыйныя навагоднія персанажы, Дзед Мароз і Снягурка, ператварыліся ў няпрошаных прыхадняў.

Хто канкрэтна аддаў загад аб іх забароне — невядома.

«Нам проста загадалі не паказваць Дзеда Мароза і Снягурку, — распавядае адзін ташкенцкі тэлежурналіст. — Сціплую навагоднюю ялінку — можна, але дзесьці на заднім плане».

Журналіст просіць не называць яго імя і не ведае, адкуль зыходзіць гэты загад — з урада ці адміністрацыі прэзідэнта.

Але

ва Узбекістане, дзе СМІ знаходзяцца пад жорсткім кантролем, такія рэчы без узгаднення з уладамі не адбываюцца.

«У перадачах можна казаць толькі пра тое, што набліжаецца новы год — і ўсё. Успамінаць Каляды таксама нельга, — працягвае журналіст. —

Кіраўніцтва кажа, што узбекскую культуру трэба абараняць ад чужаземных уплываў».

Афіцыйна на каналах адмаўляюць, што Дзед Мароз і іншыя расейска-савецкія навагоднія персанажы трапілі пад забарону, і кажуць, што Новы год у Узбекістане проста ніхто не святкуе.

Гэта праўда.

Навагоднія ялінкі яшчэ ставяць на плошчах узбекскіх гарадоў, святочныя мерапрыемствы для дзяцей усё яшчэ арганізуюць — але адбываецца ўсё гэта ў значна больш сціплых маштабах, чым у савецкі час.

Тады гэта было вялікае сямейнае свята. З рэлігіяй яно ніколі не звязвалася — тым больш у наскрозь мусульманскай краіне.

Затое савецкая ўлада выкарыстала яго як спосаб яднання розных этнасаў і рэлігій «чырвонай імперыі». І ў пэўнай ступені ёй гэта ўдалося.

У многіх узбекскіх сем’ях да гэтага часу захоўваюцца савецкія ёлачныя ўпрыгажэнні, многія да гэтага часу купляюць ёлкі на Новы год. Вялікія сем’і збіраюцца 31 снежня на святочную вячэру.

Але узбекскія ўлады спрабуе паволі выкараняць гэтую савецкую традыцыю. Як і кантраляваць «заходнія» ўплыву накшталт рэпу ці моладзевых альтэрнатыўных субкультур. У лютым забаранілі адзначаць Дзень святога Валянціна. Замест яго ўзбекам прапануюць ушаноўваць сярэднявечнага кіраўніка і паэта Бабура, які заснаваў імперыю Вялікіх Маголаў і нарадзіўся 14 лютага.

Многім людзям цяжка паверыць, што ўлада, якая складаецца з былых партыйцаў, вядомых сваім пераследам мусульман, цяпер так абараняе інтарэсы рэлігіі.

Навіна аб знікненні Дзеда Мароза з тэлеканалаў выклікала бурныя дыскусіі ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?