Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад ВНУ большай арыентацыі на практычнае навучанне. Аб гэтым ён заявіў 28 снежня, прымаючы кадравыя рашэнні.

Звяртаючыся да рэктара Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі Святланы Лебедзевай, Лукашэнка нагадаў асноўныя прынцыпы, якія сёння вызначаны ў сістэме вышэйшай адукацыі, а менавіта кампактныя праграмы навучання, скарачэнне ў сувязі з гэтым іх тэрмінаў і арыентацыя на практыку. «Вашы будучыя спецыялісты павінны больш працаваць на прадпрыемствах, куды яны прыйдуць. Няхай яны ідуць туды з другога курса.

Ну, агледзяцца першы курс, але на другім курсе яны павінны акунуцца ў тую атмасферу, якая будзе пасля заканчэння ВНУ. Гэта вельмі важна.
Няхай яны нават адчуюць, што яны не туды трапілі, але лепш няхай раней гэта адчуюць, і яны не страцяць час, і мы не страцім грошы на адукацыю гэтых людзей», — сказаў ён.
Лукашэнка падкрэсліў сваё асноўнае патрабаванне аб тым, каб вышэйшая адукацыя была практыкаарыентаванай.
«Студэнт павінен з пэўнага часу быць на вытворчасці. Тады яму лягчэй будзе і адаптавацца да той працоўнай дзейнасці, да той работы, якая ў яго будзе. Ды што там граху таіць: мы іх вучым-вучым ва ўніверсітэтах, а яны прыходзяць на месцы і частка таго, што яны атрымалі ў ВНУ, ім аказваецца непатрэбнай, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — І калі яны будуць „прымацаваны“ да вытворчага працэсу, тады і ў выкладчыка адказнасць іншая перад студэнтам, і студэнт можа пакрытыкаваць той курс, які дае выкладчык ужо ў адрыве ад вытворчасці. Гэта вельмі важна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?