Кітай абагнаў ЗША і стаў найбуйнейшай гандлёвай дзяржавай у свеце ў 2012 годзе. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на звесткі экспарту і імпарту тавараў.

Аб’ём амерыканскага экспарту і імпарту тавараў у мінулым годзе склаў $3,82 трлн, гаворыцца ў звестках міністэрства гандлю ЗША. Мытнае ўпраўленне Кітая паведамляла, што аб’ём гандлю ў краіне дасягнуў у 2012 годзе $3,87 трлн.

Растучы ўплыў Кітая ў сусветным гандлі пагражае сарваць рэгіянальныя гандлёвыя блокі, так як Кітай становіцца самым важным гандлёвым партнёрам для некаторых краін, адзначае эканаміст Джым О’Ніл з Goldman Sachs Group.

«Для многіх краін па ўсім свеце Кітай хутка становіцца самым важным двухбаковым гандлёвым партнёрам», — адзначае О’Ніл.

«Такімі тэмпамі, да канца дзесяцігоддзя многія еўрапейскія краіны будуць больш арыентавацца на індывідуальныгандаль з Кітаем, чым на двухбаковае партнёрства ў Еўропе», — дадаў ён.

Калі браць пад увагу сферу паслуг, агульны аб’ём гандлю ЗША склаў $ 4,93 трлн у 2012 годзе, гаворыцца ў дадзеных Бюро эканамічнага аналізу ЗША. У краіне зафіксаваны прафіцыт у сферы паслуг у памеры $195,3 у мінулым годзе і дэфіцыт тавараў больш чым на $ 700 млрд, адзначае Бюро.

Па дадзеных Сусветнага банка, эканоміка ЗША удвая большая ВУП Кітая. У 2011 годзе валавы ўнутраны прадукт ЗША дасягнуў $15 трлн, а Кітая — $7,3 трлн. Нацыянальнае бюро статыстыкі КНР паведаміла, што ВУП краіны ў ў 2012 годзе склаў 51,93 трлн юаняў ($8,3 трлн).

«Гэта характэрна, што эканоміка, якая складае толькі частку ад памеру ВУП ЗША, мае большы аб’ём таргоў», — адзначае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнароднай эканомікі Петэрсана Нікалас Лардзі. Гэты рост — яшчэ не ўсе вынікі недаацэненага юаня, які падганяе экспартны бум, сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0