13.03.2013 / 18:13

Халіп: Саннікаў адчувае сябе добра, псіхалагічна ён стаў абсалютна ранейшым 9

Журналістка Ірына Халіп вярнулася ў Беларусь пасля сустрэчы ў Варшаве з мужам, экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.
Як паведаміла Халіп, у Мінск яна вярнулася 12 сакавіка.

Нагадаем, прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года і асуджаная на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады Халіп 14 лютага атрымала дазвол выехаць з Беларусі. 6 сакавіка яна вылецела ў Варшаву.

«Паездка прайшла выдатна, — расказала Халіп. — Акрамя мужа, якога я не бачыла амаль восем месяцаў, я змагла сустрэцца і з маімі сябрамі — Наташай Радзінай, Дзмітрыем Бандарэнкам, Дзмітрыем Бародкам. Тую ж Наташу я не бачыла з 22 снежня 2010 года, калі нас развялі па розных камерах СІЗА КДБ. Убачыць усіх было выдатна».

Яна адзначыла, што Саннікаў адчувае сябе добра і фізічна, і псіхалагічна. «Ён ачуняў поўнасцю, стаў такім, якім быў раней, псіхалагічна стаў абсалютна ранейшым», — сказала Халіп.

Адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалі яны з мужам далейшыя планы, Ірына адзначыла: «

Мы абодва разумеем, што ў нашай сітуацыі планаваць штосьці далей, чым на суткі наперад, бессэнсоўны занятак. Таму пакуль мы чакаем заканчэння майго тэрміну, а там будзе бачна».

Паводле яе слоў, Саннікаў «вельмі сумуе па сям’і і па радзіме». «Робіць усё магчымае для таго, каб наблізіць магчымасць вяртання дамоў, каб перамены наступілі як мага раней», — сказала Халіп.

У канцы сакавіка яна плануе паездку ў Маскву. «Новая газета», супрацоўніцай якой я з’яўляюся, 1 красавіка адзначае 20-гадовы юбілей. Гэтую падзею я ніяк прапусціць не магу», — сказала журналістка.

Дазвол Халіп на выезд з Беларусі дзейнічае да 3 красавіка.

0
Вілкін / Адказаць
13.03.2013 / 18:40
Так, мы памятаем вашыя словы пра Бруса Ўіліса. Вельмі прыемна, што ён сябе гэтым Уілісам ізноў адчувае
0
Андрэй / Адказаць
13.03.2013 / 19:09
Саннікаў абраў жанр радыкальнага палітыка. Але па закону гэтага жанру падпісаць прашэньне Лукашэнку, значыць спыніць існаваць як палітычны суб'ект. У тым ліку разумеючы гэта, прашэньне не падпішуць Мікола Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч. Цяпер Саннікаў - звычайны палітычны уцякач. Не разумею, чаму яму так шмат увагі.
0
вакса / Адказаць
13.03.2013 / 19:25
Пастойце на расцяжцы голым і прадзіцеся па лукоўскім этапам-калоніям - мо тады што-небудзь усьвядоміце, тав. Андрэй. Балабоніць, седзячы ва ўтульным фатэлі, самае простае. З таго сапраўды нічога не зразумееш.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру