18.03.2013 / 17:33

Бога гандлю Меркурыя ля «Белэкспа» замянілі на каласальны флагшток. Будзе Плошча дзяржаўнага сцяга 22

Мінск і Беларусь страцілі сваю адзіную статую старажытнарымскага бога-апекуна гандлю Меркурыя.

Статую, а разам з ёю і калону з гадзіннікам ля выставачнага комплекса «Белэкспа» па адрасе праспект Пераможцаў, 14, дэмантавалі.

«Змяніўся статус аб’екта. Праектам рэканструкцыі «Белэкспа» прадугледжана пераўтварэнне гэтай пляцоўкі ў Плошчу дзяржаўнага сцяга РБ», — расказала «Нашай Ніве» Ганна Аксёнава, галоўная архітэктарка праекта «Рэканструкцыя нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа». Плошча дзяржаўнага сцяга РБ».

Са словаў Аксёнавай, Меркурый вызваліў месца для флагштока, на якім будзе ўсталяваны вялікі дзяржаўны сцяг. Цяпер на будучай Плошчы дзяржаўнага сцяга сканчаюцца працы па мантажы вялічэзнага белага флагштока. Канструкцыя нагадвае аналагічную ў Ашгабаце эпохі Туркменбашы.

Комплекс Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі быў пабудаваны на былым праспекце Машэрава ў 1988 годзе, а з набыццём Беларуссю незалежнасці стаў Нацыянальным выставачным комплексам «Белэкспа».

Цяпер будынак рэканструююць, і хутка ён стане Домам прыёмаў, часткай большага адміністрацыйнага комплекса, які ў народзе называюць новай рэзідэнцыяй Лукашэнкі.

Кірыла Хілько; фота: Сяргей Гудзілін

0
Блог Минска / Адказаць
18.03.2013 / 18:11
Я про эту площадь уже писал на Блоге Минска давно
0
ага / Адказаць
18.03.2013 / 18:17
Самае мейсца для анучы.
0
ParaBellum / Адказаць
18.03.2013 / 18:32
Як брыдотна... А, дарэчы, чаму "флагшток", а не "сьцягшток"?
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру