21.03.2013 / 16:05

БАТЭ заявіў асноўны склад на матчы чэмпіянату краіны — 2013 2

У матчах чэмпіянату і Кубка Беларусі гэтага года змогуць прыняць удзел 25 гульцоў,
паведамляе афіцыйны сайт клуба:

галкіперы — Андрэй Гарбуноў (№ 35), Герман Маліньш (№ 30), Арцём Сарока (№ 34);

абаронцы — Максім Бардачоў (№ 18), Віталь Гайдучык (№ 3), Дзяніс Палякоў (№ 33), Арцём Радзькоў (№ 14), Ягор Філіпенка (№ 21), Аляксандр Юрэвіч (№ 5);

паўабаронцы — Ілля Алексіевіч (№ 9), Дзмітрый Бага (№ 25), Завен Бадаян (№ 11), Аляксандр Валадзько (№ 8), Максім Валадзько (№ 42), Аляксандр Глеб (№ 13), Вадзім Курловіч (№ 27), Дзмітрый Ліхтаровіч (№ 2), Павел Няхайчык (№ 71), Эдгар Аляхновіч (№ 23), Аляксандр Паўлаў (№ 17), Філіп Рудзік (№ 77), Міхаіл Сівакоў (№ 32);

форварды — Арцём Канцавы (№ 7), Дзмітрый Мазалеўскі (№ 10), Віталь Радзівонаў (№ 20).

Чэмпіянат краіны па футболе ў вышэйшай лізе стартуе 30–31 сакавіка. У першым туры БАТЭ згуляе дома з мінскім «Дынама».

0
бронэк / Адказаць
22.03.2013 / 12:56
сем футаў пад кілям!
0
achtung / Адказаць
22.03.2013 / 14:25
такое адчуванне, што ў нас грае адна каманда ў чэмпіянаце
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру