09.05.2013 / 09:37

Затрыманы зноў Павел Вінаградаў: у 6:45 раніцы па яго прыйшла міліцыя 5

Супрацоўнікі УУС Маскоўскага раёна Мінска Лістападаў і Лужынскі прычын затрымання не паведамілі.

Нагадаем, што з папярэдніх «сутак» лідар моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» вызваліўся толькі 4 траўня. Сваё вызваленне з ізалятара, куды трапіў за несанкцыянаваную акцыю ў падтрымку Мікалая Статкевіча, Вінаградаў ператварыў у невялікі перфоманс — заклікаў сустрэць яго лідараў апазіцыйных партый і рухаў.

Чарговая ініцыяваная Вінаградавым акцыя па сустрэчы «сутачніка» Уладзіміра Яроменка павінна адбыцца сёння — 9 траўня.

Напярэдадні новага затрымання Павел Вінаградаў даў вялікае інтэр’в’ю Еўрарадыё і патлумачыў ідэю сваіх акцый — «Калі табе няма трыццаці, то цябе ніхто не слухае»

0
вось / Адказаць
09.05.2013 / 09:52
Ну вось..
0
Аліна / Адказаць
09.05.2013 / 10:30
Гэта значыць "УСЕ НА СУСТРЭЧУ ЯРОМЕНКІ"?
0
mikola / Адказаць
09.05.2013 / 11:12
tre była dvery *ne adkryvac*..da 8 gadzinau...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру