Часта мы забываем, што ў адносінах дзейнічае прынцып лыжкі дзёгцю: адно грубае, неабдуманае слова ў запале сваркі зводзіць на нуль усё тое добрае, што было перад гэтым і псуе ўсё, што будзе пасля яе. Меркаванне каханага чалавека для нас вельмі важнае, таму злыя каментары раняць асабліва балюча.
Таму, перш чым сказаць чарговую брыдкасць, каб "укусіць" больш балюча і выказаць назапашаны негатыў, задайце сабе чатыры пытанні:
1. Ці будзе вашаму любаму чалавеку балюча гэта пачуць?
Таму што часам мы можам сказаць нешта, не падумаўшы, проста таму што ў гэтую секунду менавіта гэтыя словы круцяцца на языку.
2. Я проста вельмі злосная, магчыма, варта пачакаць, супакоіцца і потым казаць?
Калі ты вельмі злуешся, цяжка меркаваць пра тое, якія наступствы будуць ад тваіх слоў. Проста спыніся на хвіліну і падумай, якую шкода твае словы нанясуць вашым адносінам і ці варта гэта таго.
3. Яно таго варта?
Гэта павінна быць сапраўды важнае пытанне, якое варта адстойваць з пенай на вуснах. Калі гэта не так, спытай сябе, ці трэба крыўдзіць каханага і псаваць адносіны дзеля нейкай дробязі.
4. Ці магу я сказаць гэта па-іншаму?
Бо крытыку можна выказаць і пазітыўным чынам. Часта варта толькі крыху пачакаць, каб падабраць правільную форму — і тады заўвага адразу стане значна больш эфектыўнай!