Арганізуюць імпрэзу пасольства Літвы ў Беларусі і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яна прысвечаная пачатку старшынства Літоўскай Рэспублікі ў ЕС.

З літоўскага боку ў імпрэзе возьмуць удзел паэты Эўгеніюс Алішанка, Уладас Бразюнас, Марыюс Бурокас, Антанас А. Ёнінас, Альвідас Шляпікас. А Беларусь прадставяць Андрэй Адамовіч, Алеся Башарымава, Вера Бурлак, Галіна Дубянецкая ды Алесь Разанаў.

Іх вершы прагучаць у музычным аздабленні дудара Тодара Кашкурэвіча.

Весці імпрэзу, якая распачнецца ў галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37А) а 20:30, будзе паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтрf Андрэй Хадановіч.

Літаратурны праект Magnus Ducatus Poesis заснаваны ў 2006 годзе. Ён аб’ядноўвае творцаў з краінаў, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?