28.08.2013 / 19:58

МЗС Беларусі зрабіў заўвагу расейскаму паслу 5

Дыпламаты звярнулі ўвагу Сурыкава на «недапушчальнасць выдумак» у сувязі з затрыманнем Баўмгертнера

У беларускае МЗС 28 жніўня быў запрошаны пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.

«Падчас сустрэчы першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхневіч звярнуў увагу пасла на недапушчальнасць некарэктных тлумачэнняў і выдумак з нагоды сітуацыі, звязанай з затрыманнем У.Баўмгертнера», —
гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства.

МЗС заклікала расійскі бок «захоўваць сітуацыю ў прававым полі, адзначыўшы неабходнасць актывізацыі ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзвюх краін, для чаго ёсць уся неабходная дагаворна-прававая база».

Напярэдадні Сурыкаў раскрытыкаваў беларускія праваахоўныя органы, што затрымалі генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, які прыбыў па запрашэнні прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

«Запрашэнне з’яўляецца свайго роду пэўнай гарантыяй бяспекі чалавека, — сказаў Сурыкаў. — І вось дзеянні сілавых структур, праваахоўных органаў у гэтай сітуацыі, вядома, не зусім карэктныя ў адносінах да сваёй улады».

0
JJ / Адказаць
28.08.2013 / 20:01
Трэба пачаць правяраць усе расейскія транзітныя тавары, імпарт, турыстаў - на наркотыкі, радыяцыю ды свіную чуму... Першым - пасла гэтага.
0
мда / Адказаць
28.08.2013 / 20:04
арестовать!
0
Расхадун / Адказаць
28.08.2013 / 20:19
Трэба пачаць правяраць усе расейскія транзітныя тавары, імпарт, турыстаў - на наркотыкі, радыяцыю ды свіную чуму... ==================================== Цалкам лягічна. Гэта не жартачкі. Тым больш і прэцэдэнт ужо створаны...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру