10.09.2013 / 13:57

Рассельгаснагляд знайшоў у беларускіх мясных прадуктах шкодныя бактэрыі 10

«У рамках дзяржаўнага ветэрынарнага кантролю за гатовай мясной прадукцыяй, што паступае на тэрыторыю РФ, спецыялістамі Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях прааналізавана 87 партый прадукцыі свінагадоўлі з Рэспублікі Беларусь, паведамляецца ў прэс-рэлізе гэтай установы.

Даследаванні праводзіліся на прадмет адпаведнасці патрабаванням Мытнага саюза па параметрах бяспекі, а таксама выключэння рызык прысутнасці геному вірусу АЧС, падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.

У ходзе лабараторных маніторынгавых даследаванняў, праведзеных падведамным Рассельгаснагляду ФГБУ «Бранская МВЛ», устаноўлена ў партыях вяндліны далікатнай, грудзінкі Хатняй вэнджана-варанай ахалоджанай, якая паступіла з прадпрыемства ЗТАА «Белавежскія дэлікатэсы» (Брэст), у партыях прадукту са свініны запечанай астуджанай «Бочак з печы» і «Паляндвіцы з печы», якія паступілі з прадпрыемства ГУ Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмяса малпрам», у партыі сардэлек «Купецкія мікс» , якія паступілі з прадпрыемства Ваўкавыска, у партыях каўбасы варанай «Мартадэла» і сардэлькі «Далікатныя («Нежныя»), якія паступілі з прадпрыемства ТАА «Магілёўскі мясакамбінат», у партыі мяснога прадукту вэнджана-варанага са свініны «Рэбры смачныя новыя», які паступіў з прадпрыемства ААТ «Гомельскі мясакамбінат», выяўлены мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы, у партыях прадукту з свініны мясной сыравэнджанай «Кавалачак венскі ахалоджаны», каўбас «Брэсцкі пачастунак», якія паступілі з прадпрыемства «Канцэрн Брэстмяса малпрам», а таксама ў партыі каўбасы сыравяленай салямі «Прэстыж», якая паступіла з прадпрыемства ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», выяўлены лістэрыі.

0
Саша / Адказаць
10.09.2013 / 14:13
бесканечная гісторыя, чаму так ?
0
браты-сваты / Адказаць
10.09.2013 / 14:17
Навальны беларускую мову лiчыць хачоўскай, гэтыя бактэрыi знайшлi.
0
кіяскёр / Адказаць
10.09.2013 / 14:19
Атручвалі паціху расейцаў, нават страшна ўявіць чым яны нас у крамах частавалі, флагманы айчыннай мяса-малочнай прамысловасці. Разбіваецца наш міт аб самых добраякасных тавараў. Калі справа тычыцца здароўя, я на баку "Рассельгаснагляд".
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру