Заняткі будуць праходзіць у Мінску з сярэдзіны кастрычніка па травень два разы на месяц: у суботу (практычныя) і сераду (лекцыі і
Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15–20 чалавек, выкладанне будзе весціся
па-беларуску .
Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных установаў.
Умовы для кандыдатаў:
Узрост — да 25 гадоў. Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам ад 2 да 5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе.
Афармленне заяўкі:
Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце да 1 кастрычніка па адрасе sbp@
Пры паспяховым залічэнні ў Школу вам паведамяць гэта да пачатку заняткаў праз кантакты, якія вы пакінулі. Заяўкі не рэцэнзуюцца.