Згодна з прапанаванымі змен у Падатковы кодэкс банкі абавяжуць прадастаўляць падатковым інспекцыям звесткі ў дачыненні да фізічных асоб пра крэдыты і дэпазіты, якія ў іх былі, паведамляе «Ежедневник».

У цяперашні час гэтыя звесткі ахоўваюцца ад падаткавікоў банкаўскай таямніцай. Згодна з арт.121 Банкаўскага кодэкса Беларусі, звесткі аб рахунках і ўкладах (дэпазітах), у тым ліку аб наяўнасці рахункаў у банку (небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі), яго ўладальніку, нумарах і іншых рэквізітах рахункаў, памеры сродкаў, што знаходзяцца на рахунках і ва ўкладах (дэпазітах), а таксама звесткі аб канкрэтных здзелках, аб аперацыях без адкрыцця рахунку, аперацыях па рахунках i ўкладах (дэпазітах), а таксама аб маёмасці, што знаходзіцца на захоўванні ў банку, з’яўляюцца банкаўскай таямніцай і не падлягаюць рагалошванню.

Дадзеныя звесткі ў дачыненні да фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, могуць быць раскрытыя банкам толькі закрытаму пераліку суб’ектаў, у які падатковыя інспекцыі не ўваходзілі.

У цяперашні час, звесткі, якія складаюць банкаўскую таямніцу фізічных асоб, могуць прадастаўляцца судам, пракурору або яго намесніку, Дэпартаменту фінансавага маніторынгу КДК, натарыусам для правядзення натарыяльных дзеянняў, Нацыянальнаму банку і арганізацыі, якая ажыццяўляе гарантыі вяртання банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб. Аднак з 2014 года ў гэты спіс, мяркуючы па ўсім, трапяць і падатковыя інспекцыі.

Згодна са змяненнямі ў Падатковы кодэкс, якія плануецца прыняць ў паскораным парадку, каб яны ўступілі ў дзеянне з 2014 года, падатковыя органы атрымаюць права запытваць у банкаў звесткі аб крэдытах, выдадзеных фізічным асобам (вернутых/пагашаных) фізічнымі асобамі) , наяўнасці ў фізічных асоб укладаў (дэпазітаў), налічаных (выплачаных) фізічным асобам працэнтаў па ўкладах (дэпазітах), выпіскі па ўкладах (дэпазітах).

Праўда, запытваць названыя звесткі падатковыя органы змогуць у тым выпадку, калі фізічнай асобай, якая прадставіла дэкларацыю аб даходах і маёмасці, у якасці крыніцы грашовых сродкаў, выкарыстаных на набыццё маёмасці, былі заяўлены крэдыты банка, працэнты па ўкладах (дэпазітах) банка i (або) грашовыя сродкі, размешчаныя на укладах (дэпазітах) банка.

Наўрад ці для кагосьці з’яўляецца сакрэтам, што менавіта спасылкай на крэдыт або дэпазіт некаторыя багатыя беспрацоўныя апраўдваліся перад падаткавікамі за дарагую куплю, і легалізавалі такім чынам свой прытоены прыбытак.

Паклаў у банк дэпазіт, пад заклад гэтага дэпазіту ўзяў крэдыт, за які купіў аўто. А сам крэдыт выплаціў на працягу пары месяцаў. І ўсё законна.

З 2014 года гэта зрабіць будзе праблематычна, так як падатковая зможа атрымаць у банка не толькі звесткі пра крэдыты (дэпазітах), але і аб зробленых плацяжах, налічаных (утрыманых) працэнтах па іх, што дасць дастаткова поўную карціну ў адносінах да ўладальніка рахунку.

Банк абавязаны будзе падаць усе гэтыя звесткі на працягу 3-х рабочых дзён, пасля атрымання запыту ад падатковай інспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?