Такі «капітальны рамонт» быў ацэнены ў мільярд рублёў. Фота mvd.gov.by.

Такі «капітальны рамонт» быў ацэнены ў мільярд рублёў. Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Фота mvd.gov.by.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, расследуецца крымінальная справа супраць былога дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні паўнамоцтвамі, што нанесла дзяржаве шкоды на 1 мільярд рублёў.

Па версіі следчых, дырэктар

у лістападзе 2012 заключыў дамову з мінскай фірмай на правядзенне капітальнага рамонту ў адным з будынкаў цэнтра. А з рэспубліканскага бюджэту выдзялілі 1 мільярд рублёў. Але ўжо ў снежні кіраўнік РНПЦ гігіены падпісаў акты здачы-прыёму выкананай працы ў поўным аб’ёме і аплаціў усю суму.

Аднак падчас праверкі выявілася, што падрадчык выканаў не больш за 10 працэнтаў пазначанай у акце працы. А конкурсная прапанова фірмы не адпавядала дакументацыі і не магла быць прынятая.

Расследаванне яшчэ працягваецца. Былы дырэктар можа адправіцца за краты на дзесяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?