Сябру «Маладога фронту» Уладзiславу Макавецкаму пагражае выключэнне з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.

«За ўдзел у святкаванні Слуцкага збройнага чыну і прыняцце прысягі «Маладога фронту» пачаліся жорсткія захады. У адміністрацыі сказалі: выбірай — альбо вучоба, альбо апазыцыйная дзейнасць. Сказаў, што буду вучыцца ў каледжы. Яны сказалі - добра. Але не стрымалі свайго абяцання і пачалі валіць на экзаменах», — паведаміў Уладзiслаў.

Актывіст цяпер на чацвёртым курсе, яму засталося два месяцы давучыцца, каб атрымаць дыплом.

Дырэктар каледжа Тамара Гарбуз адмаўляецца камэнтаваць сытуацыю. Яна сказала, што Уладзiслаў «нармальна ходзіць на заняткі, але ён ня здаў два іспыты».

Аднакурснікі Макавецкага распачалі збор подпісаў у знак салідарнасці з ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?