На тэлефон спявачкі Русланы Лыжычкі паступаюць пагрозы фізічнай расправы. Пра гэта яна заявіла падчас Веча са сцэны Майдана.

«Цітушкі мяне фактычна выгналі з майго дома — яны ўвесь час дзяжураць каля яго. За маёй машынай сочаць. На тэлефон прыходзяць пагрозы аб фізічнай расправе. Мне цяжка звыкнуцца з тым, што мне тэлефануюць і пагражаюць, што зробяць са мною тое ж, што рабілі з Дзмітрыем Булатавым. Хачу спытаць — што такога супрацьзаконнага я раблю, каб дзейнічаць супраць мяне такімі метадамі?», — спытала са сцэны Майдана Руслана.

Паводле яе слоў, пагрозы пачаліся пасля таго, як у Еўропе яна казала пра санкцыі для ўлады Украіны.

«Фота тыдня ў Еўропе — я на вокладках ў многіх выданнях, дзе я трымаю фота і інфармацыю аб маёмасці і нерухомасці Януковіча, Клюева, Захарчанка. Мне сорамна, паважаныя, за тое, што вы зрабілі з краінай», — дадала яна.

«Я была ў Мюнхене, Брусэлі, Варшаве і ўсюды казала толькі пра адно — пра санкцыі», — адзначыла Руслана.

«Хай Януковіч падумае, у якім ён апынуўся становішчы. Сцягам ў Сочы махаць лёгка… Але ён першым назваў людзей з нацыянальным сцягам экстрэмістамі», — нагадала яна.

«Мовай запалохвання з намі размаўляць не трэба, нікому не дазволім. Стаю і буду стаяць на Майдане», — заявіла Руслана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?