Пераможца «Басовішча-2004» «Тарпач» знайшоў новую вакалістку замест Сьветы Сугакі, што сышла з гурту два месяцы таму. Удзельнікі каманды тады заявілі, што хочуць займацца выключна музыкай, а не палітыкай: «Час размахваньня сьцягамі прайшоў. Мы больш не жадаем мітынгаваць».

Цяпер у гурце пяе Вольга Самусік – музычная журналістка, вакалістка «Жыгімонта Вазы». «Сьвета – цікавая асоба, але ў мяне харызмы ня меней», – кажа яна.

Сама Сьвятлана запісала нядаўна разам з «Таварышам Маўзэрам» песьню «Беларусь будзе вольнай!», якая днямі была прэзэнтавана на «Тузіне гітоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0