Пра гэта расказаў народны дэпутат Украіны Андрэй Сенчанка — былы віцэ-прэм'ер Крымскай аўтаноміі. Ён лічыць, што сцэнар, які цяпер рэалізуецца ў Крыме, Масква рыхтавала некалькі месяцаў.

Партыя «Рускае адзінства» самаабвешчанага «прэм'ера» Крыма Сяргея Аксёнава набрала ўсяго 4% галасоў на апошніх выбарах у парламент Крыма і правяла туды ўсяго 3 дэпутаты.

Тым не менш, акурат прадстаўніка гэтай партыі, нашмат больш радыкальнай за Партыю рэгіёнаў ці Кампартыю, зрабілі кіраўніком марыянеткавага ўрада, створанага пасля захопу Сімферопаля расійскімі вайскоўцамі.

Сенчанка распавёў дэталі біяграфіі «новага крымскага прэм'ера».

«Аксёнаў у сярэдзіне 90-х гадоў быў звычайным брыгадзірам у арганізаванай злачыннай групоўцы, ён быў вядомы ў Крыме ў крымінальных колах і міліцэйскіх пад мянушкай «Гоблін», — расказаў дэпутат.

«Чалавек, які трох слоў звязаць не можа. З пэўнага моманту ён таксама заняўся палітыкай, я б паставіў кропкай адліку 2009 год, ён узначаліў структуру «Рускае адзінства» пасля некалькіх паездак і кансультацый у Маскве. Гэтая структура падтрымліваецца фінансава, мабыць, там», — лічыць Сенчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0