05.03.2014 / 14:44

100 гадоў таму: у Кіеве была забаронена паніхіда ў гонар Шаўчэнкі

Не можна маліцца. У дзень шаўчэнкаўскага юбілею ў Кіеве забаронена было адпраўляць паніхіды па Шаўчэнку. З гэтай прычыны адбылася ўкраінская дэманстрацыя на вуліцах Кіева. Проціў украінскай дэманстрацыі таварыства «Двуглавы арол» устроіла патрыятычную дэманстрацыю перад памятнікам Хмяльніцкага.

«НН». №10. 1914.

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю. Сацыяльная і палітычная эмансіпацыя беларусак адбывалася ў савецкія часы. За апошнія ж 20 гадоў змяніліся перадусім сэксуальныя паводзіны жанчынаў. Напрыклад, іншы пол выразней усвядоміў сваё права на асалоду. Адпаведна, усё больш жанчын успрымаюць сэкс не як сямейны абавязак, а як права. Праз гэта яны пачынаюць па-іншаму ставіцца да свайго цела, да спажывання і г.д. Гэта мяняе жанчын, іх стыль жыцця, іх мастацтва.

«НН». №9. 2004.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру