«Мы вызвалім нашых камандзіраў абавязкова, — заявіў в.а. міністра абароны Украіны Ігар Ценюх. — Рашэнне (аб перадыслакаванні войскаў) будзе афіцыйна агучана ў бліжэйшыя гадзіны».

Пры гэтым в.а. міністра падкрэсліў, што ён знаходзіцца ў пастаянным дыялогу з міністрам абароны Расійскай Федэрацыі, але гэта не прыносіць выніку.

«Я з міністрам абароны РФ Шайгу не раз выходзіў на сувязь. Яны кажуць, што гэта не іх вайскоўцы, яны не ведаюць, што там робіцца, што гэта нейкая самаабарона. Гэта смешна слухаць», — сказаў Ценюх.

Нагадаем, за апошнія два дні ў Крыме былі захопленыя ў палон трое ўкраінскіх камандзіраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?