25.03.2014 / 18:34

Петыцыя аб «вяртанні» Аляскі Расіі набрала 20 тыс. подпісаў 5

Петыцыя з патрабаваннем вярнуць Аляску ў склад Расіі, размешчаная на сайце Белага дома чалавекам з ініцыяламі SV, які прадставіўся жыхаром горада Анкорыдж, за чатыры дні набрала больш за 20 тысяч подпісаў.

24-ы дзяржсакратар ЗША Уільям Генры Сьюард, гэта ён купіў Аляску ў Расіі ў 1867 г. за 7,2 млн даляраў (па 4,94 даляра за квадратны кіламетр), за што, разам з прэзідэнтам Эндру Джонсанам, быў моцна крытыкаваны сучаснікамі. Сёння Аляска ў апошні дзень сакавіка святкуе Дзень Сьюарда.

Як паведамлялі расійскія СМІ, аўтарам петыцыі з'яўляецца валгаградскі актывіст Сяргей Варапаеў.

Калі дакумент на працягу месяца (гэта значыць да 20 красавіка) набярэ больш за 100 тысяч подпісаў, то вашынгтонская адміністрацыя, згодна з законам, павінна будзе абмеркаваць яго і даць адказ па сутнасці.

У тэксце гаворыцца, што плямёны, якія 10-16 тысяч гадоў таму перасеклі Берынгаў праліў і рассяліліся на Алясцы, прыйшлі з Сібіры. Пасля расейцы пачалі паступова асвойваць паўвостраў.

Каля года таму на сайце Белага дома была размешчана аналагічная петыцыя з патрабаваннем выхаду Тэхаса са складу ЗША, якая набрала больш за 120 тысяч подпісаў.

У адміністрацыі адказалі, што канстытуцыя ЗША, створаная бацькамі-заснавальнікамі краіны, не прадугледжвае магчымасці аддзялення штатаў.

0
NIEMEN / Адказаць
26.03.2014 / 09:19
как можно коментировать поступки дебилов?
0
Ліхтар / Адказаць
26.03.2014 / 11:04
Ну правільна. Пад Расеяй тэрыторыя будзе вернута белым мядзьведзям, а то паўсюль людзі, забруджвальнікі прыроды. Асабліва гэныя прывыкшыя да камфорту амерыкашкі, хай вымятаюцца адтуль, а выспа дзічэе.
0
лясун / Адказаць
26.03.2014 / 11:15
"плямёны, якія 10-16 тысяч гадоў таму перасеклі Берынгаў праліў і рассяліліся на Алясцы, прыйшлі з Сібіры. Пасля расейцы пачалі паступова асвойваць паўвостраў." Ага-ага! 15 тысячаў гадоў таму ў Сібіры ўжо жылі расейцы... :-) А яшчэ за 100 тысячаў гадоў раней яны жылі ў Афрыцы... на пальмах! :-)) То чаму-ж не далучыць да Расеі і Афрыку? :-)))
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру