Міхаіл Добкін, фота са старонкі мэра Харкава Генадзя Кернеса ў Instagram.

Міхаіл Добкін, фота са старонкі мэра Харкава Генадзя Кернеса ў Instagram.

Партыя рэгіёнаў падтрымае кандыдатуру былога кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіла Добкіна на выбарах прэзідэнта Украіны. Яго вылучэнне падтрымалі прадстаўнікі 21 абласной партарганізацыі, акрамя дзвюх: Запарожскай і Кіраваградскай.

Раней у якасці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ў Цэнтрвыбаркаме Украіны зарэгістраваўся «рэгіянал» Сяргей Цігіпка. Адзначаецца, што ён таксама прысутнічаў на пасяджэнні, дзе партыйцы прагаласавалі за вылучэнне Добкіна.

Міхаіл Добкін праславіўся сем гадоў таму, калі ў інтэрнэце з'явіўся ролік з запісам яго звароту да выбарцаў. Быў актыўным праціўнікам Еўрамайдану, пасля уцёкаў Януковіча таксама пакінуў Украіну, але вярнуўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0