Беларусь у любой сітуацыі будзе з Расеяй, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі, старшынёй Ваенна-прамысловай камісіі пры ўрадзе РФ Дзмітрый Рагозін, паведамляе БелТА

«Мне вельмі прыемна бачыць вас у Мінску, як блізкага і роднага чалавека і па ідэалогіі, і наогул па душы, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Рагозіна. — Па-другое, у нас шэраг дзяржаўных пытанняў. Напэўна, ёсць нейкія праблемы ў гэтым плане.

Падводзячы рысу як вынік, можна сказаць, што тая сітуацыя, якая складваецца вакол нас, будзем шчырыя, не вельмі нам падабаецца».

Кіраўнік дзяржавы працягнуў: «У гэтым плане мы дакладна і пэўна заявілі пра тое, што нам трэба быць бліжэй адзін з адным. І ў любой сітуацыі мы будзем з Расіяй».

«Трэба спыніць усялякія інсінуацыі на гэтую тэму», — заўважыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка правёў паралель, калі амерыканцы, да прыкладу, «разбамбілі Ірак і пасля гэтай бамбёжкі ўсё разумелі, што гэта няправільна, несправядліва, але яны адназначна сталі на бок саюзнікаў».

«А чаму мы павінны займаць іншую пазіцыю, калі ў нас саюзнік Расія, і такі адзіны саюзнік, вось і ўся логіка», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ёсць і іншыя фактары. «Таму мы дзейнічаем зыходзячы з сітуацыі, зыходзячы са становішча, у інтарэсах нашай дзяржавы і ў інтарэсах нашага адзінага стратэгічнага ў такім родзе саюзніка», — падкрэсліў ён.

«У сувязі з гэтым, мы таксама гэта не ўтойваем, мы вельмі інтэнсіўна развіваем супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — Мы мадэрнізуем свой ВПК, спрабуем вырабіць новую прадукцыю на нашых прадпрыемствах.

Але паколькі гэта некалькі дзясяткаў высокатэхналагічных прадпрыемстваў, мы разумеем, што, калі мы будзем цесна звязаны з расійскім ВПК, расійскімі прадпрыемствамі, мы больш эфектыўна правядзем гэтую мадэрнізацыю». І самае галоўнае, як лічыць Аляксандр Лукашэнка, «гэтая прадукцыя будзе запатрабавана ў сілу сваёй спецыфікі, перш за ўсё, у нашай Расіі». «Мы гэта добра разумеем», — сказаў ён.

Рагозін, які з'яўляецца старшынёй ваенна-прамысловай камісіі пры ўрадзе РФ, у сваім мікраблогу ў «Твітэры» раніцай 1 красавіка напісаў: «Сёння раніцай на чале дэлегацыі Ваенна-прамысловай камісіі вылятаю ў Мінск на перамовы па падключэнні абаронна-прамысловага комплексу Беларусі да нашай працы», дадае БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?