Былы рэгіянал, кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны Алег Цароў паспрабаваў наведаць сепаратыстаў, якіх разагналі апалчэнцы, што стаяць за адзіную Украіну ў Мікалаеве.

Цароў прыехаў туды з георгіеўскай стужкай.

Пасля слоўнай сваркі з апалчэнцам Аляксандрам Янцэным паміж імі завязалася бойка, у дэпутата паляцела некалькі курыных яек, і з крыкамі «Фашызм не пройдзе», людзі далі зразумець, што не пусцяць яго ў бальніцу.

Царову крычалі «Далоў з Мікалаева!». Яго таксама людзі абзывалі расійскім фашыстам. Крычалі: «Чамадан — вакзал — Расія».

Пасля гэтага Цароў вырашыў пагутарыць з журналістамі, аднак адмаўляўся размаўляць, пакуль не будзе менавіта патрэбна яму камера. «Паклічце камеру сюды», — крычаў ён.

Пазней ужо пад бальніцай да іх таксама выйшаў кіраўнік прэс-службы Мікалаеўскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя Юрый Багранцаў, які заклікаў усіх, у тым ліку і народнага дэпутата, пакінуць тэрыторыю бальніцы, каб не перашкаджаць медыкам аказваць неабходную медыцынскую дапамогу хворым.

Праз некалькі хвілін Цароў сышоў з тэрыторыі бальніцы пад крыкі «Ганьба» з боку мікалаеўцаў. «Запомніце, што такое Мікалаеў», — крычалі яму людзі.

У адказ Цароў пагражаў людзям: «Улада зменіцца, вам будзе сорамна». «Не трэба быць адважным, каб працаваць на ўладу», — заявіў украінцам Цароў, які на працягу апошніх чатырох гадоў, быў членам праўладнай Партыі рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?