23.04.2014 / 14:13

У Лідзе будуць судзіць за ўскладанне кветак да магілаў нацыянальных дзеячаў 8

Акцыю палічылі несанкцыянаваным мерапрыемствам.

25 сакавіка група людзей з сямі чалавек наведала магілу дзеячаў Беларускай незалежніцкай партыі ў Лідзе і магілу генерала Кіпрыяна Кандратовіча, члена сакратарыята БНР, у Воранаве. Узнялі бел-чырвона-белы сцяг, усклалі кветкі, запалілі свечкі. А супрацоўнікі міліцыі перапісалі ва ўдзельнікаў пашпартныя звесткі. Пазней на іх склалі адміністратыўныя пратаколы, а 24 красавіка іх чакае суд у Лідзе — за парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пра гэта расказаў адзін з удзельнікаў мерапрыемства Юрый Дзяшук, які атрымаў позву. А такія ж позвы на аднолькавы час прыйшлі і астатнім ўдзельнікам. Дзяшук адзначыў, што ніякіх прамоў падчас ускладання кветак не было. Раней такія паездкі ладзіліся штогод, але абыходзілася без затрыманняў і судоў.

Згодна з заканадаўствам, іх могуць папярэдзіць, аштрафаваць да 30 базавых (4,5 млн рублёў) альбо адправіць на суткі.

 

СМ

0
Javar / Адказаць
23.04.2014 / 12:40
Tady niahaj 9 traunia tak sama perapisvajuc' danyja,75 dy pratakoly skladajuc'
0
галина / Адказаць
23.04.2014 / 13:12
саусим гэтыя улады з глузду з.ехали...
0
Шашкой по голове / Адказаць
23.04.2014 / 13:45
Генерала Булаховича на этот суд нет.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру