07.05.2014 / 15:15

На запраўках «Славнефть» у Мінску раздаюць георгіеўскія стужкі 28

Запраўка сеткі «Славнефть», на якой раздаюць стужкі. 

Атрыманыя стужкі. 

Яшчэ адно месца, дзе да Дня Перамогі можна атрымаць чорна-аранжавую георгіеўскую стужку — запраўкі «Славнефть», якія належаць кампаніі «РН-Запад». Сёння акцыі «РН-Запад» належаць расійскай дзяржаўнай кампаніі «Роснефть».

Пра тое, што на запраўках «Славнефть» раздаюць георгіеўскія стужкі, у панядзелак паведаміў чытач «НН».

Маркетолаг кампаніі Аксана Шапілевіч у панядзелак паведаміла журналісту «НН», што кампанія далучылася да акцыі «Георгіеўская стужка» з уласнай ініцыятывы

«Гэта сімвал таго, што мы ганарымся подзвігам тых, дзякуючы каму жывем у мірнай краіне. Мы не выдаем стужкі ў абмен на пакупкі, гэта падарунак, які можа бясплатна атрымаць кожны чалавек на нашай запраўцы. Стужкі — не для стымуляцыі чагосьці, гэта — народная традыцыя».

Аднак тады ж Шапілевіч заўважыла, што «стужкі ўжо раздадзеныя».

Як высветлілася, стужкі «РН-Запад» раздала не ўсе. Журналіст «НН» атрымаў георгіеўскую стужку на мінскай запраўцы «Славнефть» па адрасе завулак Казлова, 9.

Пры гэтым стужкі не ляжаць навідавоку і іх адкрыта не прапануюць. Аднак папрасіўшы ў аператара запраўкі георгіеўскую стужку, журналіст «НН» атрымаў адразу восем штук.

Кірыла Хілько

0
віктар сямашка / Адказаць
07.05.2014 / 15:21
І па дарозе на Ракаў каля Гараняў на запраўцы "Славнефть" у мінулую суботу стосы такіх стужак ляжалі каля касаў. Прычым, адна з касіршаў заявіла, што людзі з георгіеўскімі стужкамі зараз "бароняць Украіну". Але на пытаньне "ад каго?" не адказала :)
0
Егор / Адказаць
07.05.2014 / 15:24
Ога, "народная традиция". А я вот помню, как несколько лет назад в вагонах метро висели призывы повязать ленточку на 9 мая. И подпись там была - Мингорисполком :)
0
ага / Адказаць
07.05.2014 / 15:25
В Подписных изданиях продают эти ваши ленты.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру