У Данецкай вобласці, пад Горлаўкай баевікі выкралі з папраўчай калоніі №27 больш за 70 аўтаматаў Калашнікава і вызвалілі аднаго з асуджаных.

Пра гэта паведамляе Gorlovka.ua са спасылкай на супрацоўніка калоніі.

У пятніцу, 30 траўня, у калонію прыехалі каля 50 чалавек на трох легкавых аўтамабілях і грузавіку. На іх патрабаванне быў вызвалены адзін з асуджаных, якога яны забралі з сабой.

Тэрарысты вывезлі з калоніі больш за 70 аўтаматаў Калашнікава, патроны і магазіны да АК.

Захопленых начальніка калоніі і яго намесніка баевікі адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?