За каманду Коста-Рыкі на чэмпіянаце свету па футболе выступае паўабаронца клуба «Дэпартыва Сапрыса» Ельцын Антоніа Тэхеда Вальвердэ (Ельцын Тэхеда).

Ён быў названы ў гонар першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына. Будучы футбаліст нарадзіўся ў сакавіку 1992 г. У зборнай выступае пад №17.

Першы матч каманда Коста-Рыкі правядзе на чэмпіянаце свету ў суботу супраць зборнай Уругвая (22:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0