Ідэолагам Гомельскага медуніверсітэта вынесеныя папярэджанні аб неабходнасці строгага кантролю за станам нацыянальнай сімволікі ва ўстанове. Прычынай дадзенага пакарання стала наяўнасць на будынку ВНУ беларускага сцяга, ўто вісеў дагары нагамі.

Нагадаем, у кастрычніку гэтага году галоўны корпус медуніверсітэта два дні ўпрыгожваў няправільна вывешаны чырвона‑зялёны сцяг. На дадзены выпадак звярнуў увагу адміністрацыі Цэнтральнага раёну грамадскі актывіст Андрэй Аксёнаў. Днямі ён атрымаў адказ. У дакуменце Аксёнаву паведамілі, што кіраўніцтва медуніверсітэта папярэджана аб недапушчальнасці парушэння закона аб дзяржаўных сімвалах. Таксама ў лісце адзначаецца, што камендант галоўнага корпусу ўстановы пакараны вымовай, а прарэктар і начальнік аддзела па выхаваўчай працы — папярэджаннем.

Паводле Андрэя Аксёнава, вывешванне сцягаў зялёнай палоскай уверх назіраецца ў Гомелі другі раз за паўгады. Першы раз гэта здарылася на будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёну. Аднак тады памылка была выпраўленая праз 5 хвілінаў, а чыноўнікі заявілі, што нічога падобнага не было.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0