22.06.2014 / 08:31

Палітвязень Алесь Бяляцкі раптоўна вызвалены 43

Ён правёў за кратамі больш за 1 000 дзён — 2 гады, 10 месяцаў і 17 дзён.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі афіцыйна вызвалены па амністыі. Пра сваё вызваленне ён даведаўся ўранку. Да электрычкі яго везлі на машыне «хуткай дапамогі». А 15.05 Бяляцкі прыбыў у Мінск на станцыю «Інстытут Культуры».

Бяляцкі на волі — першыя кадры. 

Першае інтэрв'ю Бяляцкага пасля вызвалення. 

Алесь Бяляцкі прыбыў у Мінск — фотарэпартаж. 

15.14

Бяляцкі на платформе ў атачэнні журналістаў. 

15.12

Праваабаронца прыбыў у Мінск. 

15.03

Чакае на платформе жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.

14.45

На станцыі ўжо сабралося шмат жадаючых прывітаць Бяляцкага. 

13.15

Алесь Бяляцкі патэлефанаваў жонцы Наталлі Пінчук, што ён вызвалены і едзе ў Мінск на электрычцы з Бабруйска.

«Я ехала ў вёску і не даехала. Алесь патэлефанаваў. Сказаў, што едзе на электрычцы ў Мінск. Я тэрмінова развярнулася і вяртаюся ў Мінск», — расказвае жонка праваабаронцы Наталля Пінчук.

Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што электрычка з Бяляцкім прыбудзе на станцыю «Інстытут культуры» а 15:05.

***

Кіраўніка зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» затрымалі 4 жніўня 2011 года. Шмат гадоў ён збіраў грошы на дапамогу рэпрэсаваным і іх сем'ям. А ўлады яго звінавацілі ў нясплаце падаткаў і асудзілі на 4,5 года турмы. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і даказаў, што ўсе атрыманыя грошы ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Грамадскасць успрыняла ягонае зняволенне як спробу застрашыць незалежнае грамадства. Еўрасаюз і ЗША таксама дабіваліся ягонага вызвалення.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.

У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

NN.BY

0
kl / Адказаць
21.06.2014 / 13:15
Добрая навіна! Віншую!
0
quechua / Адказаць
21.06.2014 / 13:32
віншую і втаю на ВОЛІ!
0
райцэнтр / Адказаць
21.06.2014 / 13:48
Не тых рэжым у турме трымае. Зараз замест Украіны Беларусь пастрояць пуціноіды.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру