Фонд «Вольная Беларусь» пачаў праграму дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі і іх сем’ям.

Фонд распаўсюдзіў у Інтэрнэце запрашэньне скарыстацца ягонай падтрымкай як ахвярам рэпрэсіяў (асобам, якія адбылі зьняволеньне па палітычных матывах), так і сем’ям асобаў, якія на гэты момант адбываюць пакараньне альбо знаходзяцца пад арыштам па палітычных матывах.

У якасьці формаў падтрымкі фонд прапануе перабываньне ў Польшчы цягам 2–4 тыдняў з навуковай стажыроўкай (практыкай) у дзяржаўных, прыватных інстытутах і навуковых установах, няўрадавых арганізацыях, атрыманьне мэдычнай дапамогі і матэрыяльнай падтрымкі.

У якасьці доказу досыць падаць інфармацыю з прэсы і копіі судовых пастановаў, якія сьведчаць пра атрыманае пакараньне, а таксама пра дзейнасьць пацярпелай асобы.

Фонд падае для даведак электронны адрас: [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0