Найбуйнейшая ў свеце авіякампанія-лаўкостэраў Ryanair цяпер будзе прапаноўваць паслугі бізнэс-класа. Гэта робіцца для таго, каб павысіць продажы і прыцягнуць больш заможных падарожнікаў.

Квіткі Business Plus будуць каштаваць ад 69,99 еўра (92$) і болей, піша Guardian.

У самалётах не з'явяцца больш прасторныя крэслы або фіранкі, якая аддзяляюць адны месцы ад іншых. Пасажырам, якія набылі паслугу, будуць прапаноўваць больш зручныя месцы з дадатковымі месцамі для ног у пачатку і ў канцы салона, якія, акрамя таго, дазваляюць першымі пакінуць самалёт пасля прызямлення. Таксама гарантуецца бясплатнае месца для 20 кг багажу (звычайным пасажырам неабходна даплаціць за гэта 41,5$).

Уладальнікі бізнес-білетаў змогуць прайсці паскораны дагляд у зоне бяспекі ў шэрагу аэрапортаў і атрымаюць прыярытэт пры пасадцы. Звычайна за гэтую опцыю пасажыры Ryanair даплочвалі 16,6$.

Ежу і напоі на борце па-ранейшаму трэба будзе купляць за грошы.

Увядзенне новай паслугі звязана з падзеннем даходаў авіякампаніі летась. Гэта адбылося ўпершыню за пяць гадоў у той час, як асноўны канкурэнт, easyJet прадэманстраваў выдатныя тэмпы росту (тут ужо існуе бізнес-клас).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?