28.08.2014 / 23:12

Вызвалілі ўкраінку Ірыну Доўгань, якую баевікі ДНР у Данецку прывязалі да слупа 8

Грамадзянка Украіны Ірына Доўгань, якую баевікі ДНР некалькі дзён таму прывязалі да слупа, а пазней затрымалі, абвінаваціўшы, што яна садзейнічала наводчыкам артылерыі, адпушчаная на свабоду і хутка уз'яднаецца са сваёй дачкой.

Пра гэта распавёў фотажурналіст Дзмітрый Белякоў, які спрыяў вызваленню Доўгань.

Па словах Белякова, камандзір батальёна «Усход» Аляксандр Хадакоўскі не ведаў, што Доўгань знаходзілася на яго базе, і паабяцаў пакараць вінаватых.

«Пасля ўмяшання Марка Франкеці, майго калегі, і майго нам удалося пераканаць яго, што Ірыну неабходна вызваліць. Увогуле, пераконваць асабліва і не прыйшлося — Аляксандр сам правёў уласнае расследаванне, выказаў абурэнне тым, што адбылося, пацвердзіў, што ён абсалютна не ведаў, што гэта жанчына была на яго базе. Ён абяцаў, што вінаватыя будуць пакараныя.

Увогуле, я сведчу, што Ірына Доўгань зараз жывая, здаровая, з ёй усё ў парадку, і яна вельмі хутка уз'яднаецца са сваёй дачкой», — паведаміў журналіст.

26 жніўня Ірыну Доўгань, загорнутую ў дзяржаўны сцяг Украіны, байцы батальёна «Усход» прывязалі да слупа ў цэнтры Данецка.

У рукі жанчыне далі таблічку «Яна забівае нашых дзяцей — агент карнікаў». 

Як паведамляецца на сайце горада Данецка, раней сепаратысты ўвайшлі ў дом жанчыны ў горадзе Ясінуватая, бо ў ім гарэла святло. На той момант ва ўсім горадзе трэці тыдзень не было электраэнергіі, а ў Доўгань быў дызель-генератар.

У яе доме сепаратысты знайшлі ўкраінскія сцяжкі і стыкеры, а ў яе планшэце пабачылі адкрытыя ўкраінскія сайты і палічылі гэта дастатковай падставай для абвінавачвання жанчыны ў «шпіянажы на Кіеў».

0
фцф / Адказаць
28.08.2014 / 23:42
Героі яшчэ тыя, ваяваць з жанчынамі. Бандзюкі і ёсьць бандзюкі.
0
а / Адказаць
28.08.2014 / 23:50
Ну что, никакой наводчицей она не была, просто переселившаяся из россии на Украину шваль издевалась с неё за то, что она украинка
0
Niemand / Адказаць
29.08.2014 / 01:44
Хадакоўскага, як і ягонага "шэфа" Ахметку, гэта ўжо не ўратуе. Белабрысую кабылу яшчэ не нагадавалі пабытовай хіміяй? Гэта "упушьченіе"...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру