Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рэгіёны Украіны варта надзяліць большай самастойнасцю, а рашэнні аб іх статусе прымаць пасля спынення баявых дзеянняў.

Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Расія 1» Сяргею Брылёву.

«Я слухаў і Уладзіміра Уладзіміравіча і Парашэнку, шмат з імі сустракаўся, і мы абмяркоўвалі гэтую праблему. Вы, расейцы, кажаце пра федэралізацыю, тыя кажуць пра дэцэнтралізацыю, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я кажу: слухайце, давайце разбярэмся — а якая тут розніца? Ніякай! Проста ў назве!»

«Усё сыходзіцца да таго, што рэгіёны Украіны павінны атрымаць большую самастойнасць.

Якую? Трэба сесці за стол і дамовіцца, і ў канстытуцыі гэта замацаваць. А як абазваць — будзе дэцэнтралізацыя або федэралізацыія, або аўтаномію нехта атрымае - гэта справа 25.. але пра гэта потым кажуць, не пад грукат кананад, гармат і роў рэактыўных самалётаў», — мяркуе беларускі лідар.

«Таму ўсё пытанне ў тым, каб спыніць бойню. Калі гэта ўсё утвараецца — жыццё ўсё расставіць на свае месцы», - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Калісьцт Барыс Мікалаевіч Ельцын, памятаеце, сказаў: «Бярыце суверэнітэту, колькі хочаце». Ну і ўсё набраліся. І дзе сёння гэты суверэнітэт у Расіі? Няма яго. Бо жыццё ўсё гэта адшліфавала, і расіяне зразумелі, што трэба бліжэй ў гэтым свеце быць адзін да аднаго. Сапраўды гэтак жа будзе і ва Украіне. Чаго сёння чапляцца за нейкія фармулёўкі? у трэці раз вам кажу: жыцці старых і дзяцей — гэта найвялікшыя каштоўнасці, усё астатняе нічога не значыць».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гатовы ў гэтым плане рабіць усё, што ў яго папросяць.

«А для беларусаў галоўнае - каб было ціха, спакойна,

каб мы як з вамі, так і з імі гандлявалі, абменьваліся паездкамі, і каб бяда гэтая не перасягнула наш парог. Гэта і Расею непакоіць, і Украіну», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?