Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі перанёс аперацыю на прастаце.

Як паведамляе агенцтва IRNA, у панядзелак раніцай Алі Хаменеі быў накіраваны ў адну з грамадскіх клінік Тэгерана, дзе дактары паспяхова правялі аперацыю.

Пры гэтым аглядальнікі адзначаюць, што сам факт з'яўлення паведамленняў пра здароўе іранскага лідара ў сродках масавай інфармацыі вельмі незвычайны.

Алі Хаменеі — 75 гадоў, з 1981 па 1989 год ён займаў пасаду прэзідэнта Ірана. Духоўным лідарам краіны ён з'яўляецца цягам 25 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?