15.09.2014 / 22:19

Курсы дашкольнай адукацыі для беларускамоўных дзетак 2

Шаноўнае спадарства! Даводзім да вашай увагі, што у Менску дзейнічаюць два курсы дашкольнай адукацыі для беларускамоўных дзетак.

Не лянуйцеся і прыводзьце сваіх малеч на заняткі.

Гэта выдатны шанец не толькі для выхаваньня дзетак на роднай мове, але і для камунікацыі з беларускамоўнымі аднагодкамі.

ТЭАТР РУХАЎ - тэатральна-спартовыя заняткі на беларускай мове для дзетак ад 3 год

+ Аўтарская праграма фізычнага і творчага развіцця дзетак на беларускай мове.

Індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці.

+ Маленькія групы да 10 чалавек.

+ Толькі да 30.09 БЯСПЛАТНЫ выпрабавальны занятак.

Узроставыя групы: 3+; 5+

Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па 45 хв.

Дзень тыдня

Час

Узрост дзіцяці

Заля

Субота-нядзеля

16:30

3-4 гады

Рафіева, 30

Субота-нядзеля

17:30

5-6 год

Рафіева, 30

Каб запісацца на заняткі або атрымаць дадатковую інфармацыю, тэлефануйце +375 29 189 81 08.

http://detkiplus.by/statii/viasely-tsiagnichok

Праграма «ТЭАТР РУХАЎ» – гэта спалучэнне мовы і рытмічных рухаў. Дапаможа развіццю як маўлення, так і ўсіх кшталтаў маторыкі. Такія заняткі дазваляюць разняволіцца, змяншаюць непажаданы тонус цягліц, дапамогуць зрабіць гаворку плаўнай, вучаць выражаць свае эмоцыі, развіваюць дыханне.

Здаровым дзеткам бывае дастаткова акурат 2 лагарытмічных заняткаў на тыдзень, каб пластыка, гаворка і маторыка фармаваліся гарманічна.

НА ПРАЦЯГУ КОЖНАГА ЗАНЯТКА ДЗЕТАК ЧАКАЮЦЬ:

  • чыстагаворкі і мімічная гімнастыка – дапамагае разняволіць твар і моўны апарат, сфармаваць дыкцыю і пазбегнуць праблем з прыкусам;
  • гімнастычныя комплексы і практыкаванні – вясёлыя фізкульт-паўзы, скіраваныя на каардынацыю ды спрыт, падчас якіх пачынаецца пераўвасабленне ў герояў нашай казкі;
  • дыхальна-спеўная гімнастыка – вясёлыя вершыкі-песенькі, якія карысна спяваць і паказваць не толькі малым, але і дарослым;
  • казачныя гісторыі, дзе кожны знойдзе сваю ролю, і кожны пабудзе галоўным героем!
  • хатнія заданні – для тых, хто любіць весяліцца ўсёй сям’ёй! Дзяліцеся з намі сваёй творчасцю!

Школка дзіцячага разьвіцьця»КРЫНІЧКА» ПРАПАНУЕ наступныя заняткі для дзетак і іх бацькоў на бліжэйшы навучальны год. Расклад занятак: 

Малеча: 1,5-2 гады (сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае разьвіцьце), аўторак, 11.00-11.50, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей разам з бацькамі. Гарэзьлікі: 2-3 гады (сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае разьвіцьце), субота, 11.00-11.50, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей разам з бацькамі. Чамучкі: 3-4 гады (сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае разьвіцьце), субота, 10.00-10.50, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей разам з бацькамі. Разумнікі: 4-5 год (інтэлектуальнае разьвіцьцё, падрыхтоўка да школы), пятніца, 18.30-19.30, 1 гадзіна, 90 тыс-1 занятак / 300 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей без бацькоў. Літарынка: 5-6 год (інтэлектуальнае разьвіцьцё, падрыхтоўка да школы), серада, 18.30-19.30, 1 гадзіна, 90 тыс-1 занятак / 300 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей без бацькоў. Дзіцячая пляцоўка: 4-6(7) год (дашкольнікі) (разьвіцьцё камунікатыўных навыкаў праз гульні з равесьнікамі ў беларускамоўным асяродзьдзі), чацьвер, 10.00-13.00 3 гадзіны, 80 тыс. за адно наведваньне, для беларускамоўных дзецей. Эўрыка: 6-8 год (школьнікі) (разьвіцьцё крэатыўнага мысьленьня), субота, 13.10-14.00, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей без бацькоў. Заняткі будуць адбывацца на адрасе вул. Ф. Скарыны. 12. Усе заняткі пачынаюцца з кастрычніка. Папярэдні запіс ва ўсе групы здяйсьняецца па электроннай пошце: dziadova@mail.ru. Неабходна даслаць наступныя дадзеныя: імя і прозьвішча дзіцяці, дакладная дата народзінаў, дадзеныя бацькоў (імя і кантактны тэлефон). Пытаньні можна задаць тут, па электроннай пошце і па тэлефонах: 

+375296799222, +375298729222, http://dedova.bydziadova@mail.ru 

Сход-прэзентацыя школкі дзіцячага разьвіцьця «КРЫНІЧКА», адбудзецца 16 верасьня (аўторак) з 19.00 па 20.00 па адрасе: вул. Ф.Скарыны, 12, 313.

На сходзе вы яшчэ раз зможаце пазнаёміцца з прапануемымі праграмамі для дзетак ва ўзросьце ад 1,5 да 8 гадоў, мэтамі гэтых праграм і ўмовамі ўдзелу, задаць цікавячыя вас пытаньні, унесьці свае прапановы. Чакаю вас на сходзе. Прыходзьце самі і прыводзьце зацікаўленых знаёмых. 

З павагай, Сьвятлана Дзядова

0
ot / Адказаць
16.09.2014 / 08:31
Шчырае дзякуй!
0
Наста / Адказаць
16.09.2014 / 09:54
Усё нажаль так далёка, што без машыны прыйдзецца дабірацца гадзіну-паўтары з малым дзіцём на руках. Але прыемна, што падобных курсаў усё болей і болей
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру