392 новыя студэнты сёлета ўвосень распачынаюць сваё навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. У іх ліку 329 студэнтаў бакалаўрскіх праграм і 63 магістранты.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця новага 2014/15 навучальнага года адбудзецца ў аўторак 30 верасня а 15:00 у 214 аўдыторыі навучальнага корпуса ЕГУ (вул. Валакупю, 5). Сёлета рэктар-заснавальнік ЕГУ акад. Анатоль Міхайлаў прачытае сваю традыцыйную адкрытую лекцыю а 15:30.

Супольнасць студэнтаў робіцца больш геаграфічна разнастайнай: прынятыя сёлета першакурснікі паходзяць з больш шырокага абсягу беларускіх населеных пунктаў.

«Выглядае на тое, што фармуецца новы трэнд: першакурснікі паступаюць не толькі з вялікіх гарадоў і памежных рэгіёнаў Беларусі, але і з меншых мястэчак у іншых абласцях», – адзначае каардынатар Аддзела ЕГУ па наборы студэнтаў Максім Мілта.

Больш за 95% новых студэнтаў паходзяць з Беларусі, астатнія ёсць прадстаўнікамі такіх краін, як Расія, Україна, Літва і Казахстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?