Першамайскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб злосным хуліганстве, распачатая ў дачыненні да грамадзяніна Азербайджана. 

Як паведамілі ў СК, 26 лістапада прыкладна ў 21.30 каля дома 33а па вуліцы Кедышкі ў Мінску здарыўся інцыдэнт, у выніку якога былі збітыя кіроўца аўтобуса маршруту № 95 і яшчэ трое грамадзян. 

Ва ўчыненні злачынства, кваліфікаванага следчымі як хуліганства, учыненае групай асоб, звязанае з супраціўленнем асобе, якая спыняла хуліганскія дзеянні, абгрунтавана падазраюцца грамадзяне Азербайджана. У дачыненні да аднаго з іх распачата справа па ч. 2 арт. 339 КК. Па падазрэнні ў датычнасці да ўчынення злачынства затрыманыя двое яго суайчыннікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, удзельнікаў падзей з боку падазраваных было больш як дзесяць. 

Супрацоўнікамі следчай групы ўстанаўліваюцца акалічнасці гэтага здарэння, у тым ліку асобы, колькасць і роля ўдзельнікаў інцыдэнту. 

Следства звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць запісамі з відэарэгістратара ці мабільнага прыстасавання, што маюць дачыненне да згаданых падзей, або валодаюць іншай карыснай інфармацыяй, паведаміць пра гэта ў Першамайскі РАСК. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?