27.03.2015 / 20:06

У Віцебску ўсё ж з'явіцца помнік Аляксандру Неўскаму 46

Помнік усталююць на пастаменце ля Благавешчанскай царквы на беразе Дзвіны.

Пра гэта 26 сакавіка паведаміў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін, перадае БелТА.

Благавешчанская царква, fotobel.by

«Вядуцца работы па ўзвядзенні помніка палкаводцу і князю Аляксандру Неўскаму. Калі не ў гэтым, то ў наступным годзе помнік абавязкова з'явіцца ў Віцебску і стане яшчэ адной турыстычнай славутасцю», — сказаў чыноўнік.

Яшчэ ў 2009 годзе Віцебскі гарвыканкам і Віцебская праваслаўная епархія аб'явілі і правялі конкурс мастацкіх праектаў па стварэнні помніка «святому благавернаму князю Аляксандру Неўскаму». У тым жа годзе адбыліся і яшчэ два конкурсы — праектаў помніка княгіні Вользе, якая, паводле не пацверджанай навукоўцамі легенды, заснавала Віцебск, і помніка вялікаму князю літоўскаму Альгерду, падчас кіравання якога сярэднявечны Віцебск дасягнуў найбольшага росквіту. Усе тры помнікі гарвыканкам збіраўся ўсталяваць яшчэ летам 2010 года.

Што ж тычыцца астатніх двух манументаў, то найбольш скептычна віцябляне паставіліся як раз да імкнення ўладаў ушанаваць у горадзе памяць пра Аляксандра Неўскага, якога ў Расіі лічаць сваім нацыянальным героем і які да Віцебска мае толькі вельмі ўскоснае дачыненне — ў 1239 годзе ён ажаніўся з дачкой Брачыслава Васількавіча, у той момант князя Полацкага, а за некалькі гадоў да гэтага князя Віцебскага.

0
Пытаннечка / Адказаць
27.03.2015 / 20:18
А якое дачыненне мае Аляксандр Неўскі да Віцебска?
0
з...лы беларус / Адказаць
27.03.2015 / 20:28
А якое дачыненне мае Аляксандр Неўскі да Віцебска? http://nn.by/?c=ar&i=146684 Такое, як маскоўскі потрыярхат да праваслаўных беларусаў - ардынскі акупант!
0
Мікола / Адказаць
27.03.2015 / 20:44
Пытаннечка, і там і там ёсць літара "к" і "с".
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру