30.04.2015 / 21:11

У Мінску п'яная расіянка танчыла на даху свайго «Лексуса» ВІДЭА 35

Супрацоўнікі ДАІ ў Мінску затрымалі п'яную 20-гадовую расіянку, якая танчыла на даху свайго «Лексуса», а пасля ездзіла па паркоўцы.

Дзяўчына патлумачыла, што выпіла паўбутэлькі шампанскага. Паводле яе словаў, для Расіі гэта нармальныя паводзіны: «Я там магла ездзіць [п'янай на аўтамабілі]. У мяне маці ў судзе працуе. Я ездзіла… Што хацела, тое і рабіла».

Дзяўчыну аштрафавалі на 12,6 мільёна рублёў і на тры гады пазбавілі права кіравання аўтамабілем.

0
facebook.com/ruslan.zgolich www.facebook.com/ksenia.lihodedova / Адказаць
30.04.2015 / 21:44
РуСССкий мир!
0
Лявон / Адказаць
30.04.2015 / 21:51
Вось,як паважаюць расейцы беларускія законы. Хамяць,наглеюць... Падзяка супрацоунікам ДАІ,добра зрабілі! НЯХАЙ ПАВАЖАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ!
0
Ales J / Адказаць
30.04.2015 / 21:54
Na pravaj ruce dobra bačny vializny siniak, niby ad naručnikaw. Prajšło wžo, značycca, paru sutak, a jana wsio pjanaja... Padobna, tut nie šampanskaje.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру