Як стала вядома spring96.org, позна ўвечары 7 мая да аднаго з фанатаў мінскага ФК «Дынама» з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта паспеў паведаміць spring96.org сам затрыманы — Юрый Белавусаў. Супрацоўнікі міліцыі пры вобшуку забралі персанальны камп’ютар і планшэт Юрыя, а самаго яго адвезлі ў Фрунзенскі РУУС. Верагодна, сёння адбудзецца судовае разбіральніцтва. З чым звязана затрыманне – невядома.

Таксама Ю. Белаусаў распавёў, што да гэтага былі затрыманыя і пакараныя адміністрацыйным арыштам тры фанаты ФК «Дынама-Мінск». Усе арышты фанаты лічаць прэвентыўнымі перад святам Перамогі, які цяпер будуць сустракаць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Аднак у ГУУС Мінгарвыканкама не пацвярджаюць затрымання фанатаў ФК «Дынама» (Мінск).

«Не пацвярджаем інфармацыю аб тым, што нехта затрыманы», — заявіў БелаПАН прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0