У папулярным анлайн-сэрвісе абмену фатаграфіямі Instagram з'явіўся новы пошук паводле размяшчэння фатаграфаванага аб'екта і хэштэга.

Instagram робіцца не проста сацсеткай, але і інструментам па адсочванню трэндаў і пошуку фотаздымкаў у рэальным часе. Пошук быў і раней, але зараз ён істотна абнавіўся. Папулярныя месцы і хэштэгі будуць змяшчацца ў раздзеле «Цікавае».

Як пішуць самі распрацоўшчыкі, гэта «дазволіць мець уяўленне пра тое, што адбываецца ў дадзеную хвіліну ў канкрэтных месцах планеты». На новай старонцы таксама будзе магчымасць паглядзець на абраныя месцы і фота — рабіцца гэтая падборка будзе ўручную камандай сэрвісу.

Пакуль новаўвядзенні даступныя толькі жыхарам ЗША, усе карыстальнікі пабачаць навінкі з абнаўленнем 7.0.0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?