Па дадзеных французскіх уладаў, падазраваны ў атацы на завод звадкаванага газу ў Францыі зрабіў фатаграфію з адсечанай галавой свайго начальніка.

Галава была замацаваная на варотах завода. На дадзены момант невядома, дзе менавіта ён быў забіты.

Паведамляецца, што сэлфі было адпраўлена праз сэрвіс паведамленняў WhatsApp на нумар, зарэгістраваны ў Паўночнай Амерыцы. Асоба атрымальніка фатаграфіі усталёўваецца.

Напад на завод у Сен-Кантэн-Фалаўе паблізу Ліёна быў здзейснены ў пятніцу, 26 чэрвеня. Супрацоўнік транспартнай кампаніі свабодна праехаў на службовым аўтамабілі на тэрыторыю прадпрыемства, пасля чаго ўрэзаўся ў газавыя балоны, якія стаялі на вуліцы. Ніхто з работнікаў склада не пацярпеў, аднак на месцы здарэння было знойдзена абезгалоўленае цела мужчыны і ісламісцкія сцягі.

Адзін з падазраваных у нападзе - 35-гадовы Ясін Салі - быў затрыманы. Па словах прадстаўніка пракуратуры Парыжа, ён пакуль адмаўляецца даваць паказанні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?