01.07.2015 / 14:51

Лукашэнка прызначыў в.а. дзяржсакратара Рады Бяспекі выхадца з Украіны 3

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Станіслава Зася выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Беларусі.

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 ліпеня.

Зась нарадзіўся ў Чарнігаўскай вобласці Украіны ў 1964 годзе.

У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 годзе з адзнакай і залатым медалём — Вайсковую акадэмію Беларусі, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём — Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Расіі. Кандыдат вайсковых навук.

Праходзіў службу і працаваў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, Памежных войсках. быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. З 2008 года працаваў намеснікам Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі.

nn.by

0
Уладзимир Магурски / Адказаць
01.07.2015 / 16:23
Добры Хлопец з старажытнай Рускай зямлі, (як апавядаю Нестар-летапісец "Откуда пошла есть Русская земля..."). Поспехаў яму ў працы!
0
Маланка / Адказаць
01.07.2015 / 17:15
Добры Хлопец з старажытнай Рускай зямлі, _________________________________________________________ Дай Бог каб ён сам адчуваў з якой ён зямлі і адчуваў еднасць з той зямлёй і адказнасць
0
Н / Адказаць
01.07.2015 / 18:34
Ну ўжо, вайсковыя навукі - гэта ўжо, як хочаце, але поўнае, інакш нельга сказаць, белідыёцтва.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру