04.07.2015 / 14:04

Жэрар Дэпард'ё павіншаваў беларускі народ з Днём Незалежнасці 18

У Дзень Незалежнасці пасольства Беларусі ў Францыі наведаў акцёр Жэрар Дэпард'ё і павіншаваў супрацоўнікаў дыпмісіі з нацыянальным святам, паведамляе прэс-служба пасольства.

На сустрэчы з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам славуты кінаакцёр зазначыў, што ў наш час не так шмат такіх краін, як Беларусь, здольных праводзіць самастойную палітыку ў інтарэсах сваіх народаў.

Дэпард'ё пазнаёміўся з выставай «Арт Zabor», якая размешчаная на агароджы пасольства Беларусі ў Парыжы і паказвае рэпрадукцыі карцін васьмі сучасных беларускіх мастакоў. Французскі акцёр падкрэсліў, што высока ацэньвае намаганні дыпмісіі па азнаямленні шырокай французскай грамадскасці з Беларуссю.

З нагоды Дня Незалежнасці Жэрар Дэпард'ё пажадаў беларускаму народу шчасця, росквіту і дабрабыту.

0
Herber / Адказаць
04.07.2015 / 14:22
Ну й ну, "незалежная палітыка" - гэта, выходзіць, тая, пры якой ад народу абсалютна нічога не залежыць... Сядзеў бы Дэпард'ё ў сваім расійскім доме і атрымліваў бы радасьці ад яшчэ адной "незалежнай" палітыкі. Ці заплаціў бы падаткі паводле беларускіх законаў. А тое ў Парыжы яму як маслам намасьлена...
0
Спадарства, жё не манж па сiс жур.. / Адказаць
04.07.2015 / 14:26
Падлiзваецца, п'янтос. Ведае дзе гарэлка ракой
0
FarMat+ / Адказаць
04.07.2015 / 14:50
Дэпард’Е таксама можа сфоткацца з некім з такіх беларусаў, з якімі гэта робяць расійскія акторы... __ Бизнесмен и благотворитель, потерявший ноги и руки: "Каждый день - это бонус" __ http://news.tut.by/society/454510.html
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру