Супрацоўнікі міліцыі Мінскай вобласці затрымалі рознічных гандляроў насваем і перакрылі аптовы канал яго пастаўкі ў Мінск. 

Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, некаторы час таму ў поле зроку супрацоўнікаў аператыўна-пошукавага аддзела трапіў 27-гадовы жыхар сталіцы, які арганізаваў у Мінску пастаўку і падпольны рознічны продаж некурыльнага тытунёвага рэчыва насвай. Аператыўнікі УУС сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі па Маскоўскім раёне Мінска правялі «кантрольную закупку» і затрымалі прадаўца. 

Пры ім было знойдзена 156 пакецікаў з расфасаваным насваем агульнай вагой больш за 6 кг. Пры далейшай адпрацоўцы кантактаў затрыманага быў устаноўлены яго 37-гадовы саўдзельнік, які на здымнай кватэры па вуліцы Ясеніна захоўваў аптовую партыю неразбаўленага і нерасфасаванага насвая агульнай вагой 19,3 кг. 

У выпадку продажу ўсёй партыі гандляры маглі атрымаць даход больш за 30 млн. рублёў. 

Паводле слоў саміх затрыманых, канфіскаваная партыя была б імі рэалізаваная менш чым за тыдзень. Паводле аператыўнай інфармацыі, гандляры заказвалі насвай оптам у Расіі, расплачваючыся праз зашыфраваныя электронныя кашалькі, а тавар атрымлівалі праз пасрэднікаў, якія нават не ведалі аб тым, што менавіта яна перадаюць (нібыта перадачы для сваякоў). 

У дачыненні да затрыманых ІМПЗ па Маскоўскім раёне Мінска складзеныя пратаколы па ч. 2 арт. 12.7 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Матэрыялы перададзеныя ў суд Маскоўскага раёна для прыняцця рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?