Якім можа быць нацыянальны строй для беларускіх школьнікаў паказалі ў Гродне мадэльеры Алёна Маркоўка і Наталля Кажушкова з мінскай майстэрні «Elen-Carotte».

Яны прэзентавалі паўсядзённую школьную форму ў гарадзенскай «Краме Ц». У планах майстэрні стварэнне святочнага строю, які могуць набыць для маленькіх беларусаў іх бацькі.

Пра саму ідэю майстэрні, распавядае Алена Маркоўка: «Увядзенне ў паўсядзённасць беларускага строю, яго развіццё, каб людзі маглі адчуваць сябе беларусамі ў кожным моманце свайго жыцця. Таму мы прапануем цэлую лінейку вопраткі ад немаўлят да самых старых. Адна з ідэй — гэта школьная форма, што ўжо цяпер вельмі актуальна».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?