На Хрышчаціку ў Кіеве адбыўся Марш Незалежнасці. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прэзідэнт Пятро Парашэнка, члены ўрада, іншыя службовыя асобы, экс-прэзідэнты Украіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка.

Мерапрыемства з нагоды 24-й гадавіны Незалежнасці Украіны пачалося з ўзняцця дзяржаўнага сцяга на флагштоку на Майдане Незалежнасці пад салютныя залпы гармат. На галоўную вуліцу сталіцы паглядзець на Марш прыйшлі тысячы кіяўлян і гасцей сталіцы.

Агрэсія з боку Расіі забрала жыцці амаль 2,1 тыс. украінскіх воінаў.

Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў у сваім выступе падчас правядзення Марша Незалежнасці.

«Дзень Незалежнасці амаль супадае з гадавінай страшнай трагедыі пад Ілавайскам, якая стала следствам прамога ўварвання падраздзяленняў расійскай арміі на тэрыторыю Украіны. Прайшоў год, але гэтая глыбокая рана не загойваецца, боль не праходзіць», — сказаў Парашэнка.

«У цэлым жа агрэсія з боку суседняй дзяржавы забрала жыцці амаль 2 тысяч 100 нашых ваяроў. Вечная памяць героям, якія загінулі ў баях за свабодную, незалежную Украіну. І вечная ім слава! Век не забудзем, і не даруем ніколі», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?